Антыамерыканскія настроі ў Расіі б'юць рэкорды

78 % жыхароў РФ лічаць, што ЗША граюць у свеце «адмоўную ролю» і толькі 7 % прыязна ставяцца да амерыканскай міжнароднай палітыкі.



zrzut_ekranu_2014_11_24_o_11_22_35_article_big.jpg

belsat.eu__media_uploads_i_c4b09c02ab1eea4a5f526cb8018a61d0.html

Расейскія сацыёлагі з Фонду «Общественное мнение» высветлілі ў сваім апошнім даследаванні, што толькі 12 % жыхароў Расеі разлічваюць на паляпшэнне адносінаў паміж Масквой і Вашынгтонам. 37% расейцаў на гэта нават не спадзяюцца.


Тыя ж 37 % лічаць, што ў дрэнных адносінах вінаватыя Злучаныя штаты, але палова рэспандэнтаў упэўненая, што Крэмль павінен зрабіць крок насустрач амерыканскім палітыкам.


У сувязі санкцыямі супраць Масквы, ўведзенымі краінамі Захаду (паводле кіруючай эліты РФ гэта было зроблена пад націскам Белага дому) эканамічная сітуацыя ў Расеі значна пагоршылася і цяпер пуцінскі ўрад спрабуе знайсці падтрымку і разуменне ў краінах Еўропы.


Паводле міністра фінансаў РФ Антона Сілуанава з-за санкцыяў расейская эканоміка губляе каля $ 40 млрд. у год. Падзенне коштаў на нафту (паводле некаторых прагнозаў яны могуць знізіцца да $ 50) можа прывесці да стратаў у памеры каля $ 100 млрд. Сёлета прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што Расея гатовая да «катастрафічнага» падзення на нафтавых рынках.

Чаму Крэмль і Белы дом яшчэ доўга не змогуць сябраваць?

Верагоднасць паляпшэння расейска-амерыканскіх адносінаў, нягледзячы на зацікаўленасць у гэтым эканамічнага блоку расейскага ўраду, вельмі нізкая.


 

  • Расея нават і не думае прыпыняць фінансаванне баевікоў на ўсходзе Украіны, а значыць і палітыку санкцыяў ніхто адмяняць не збіраецца;

  • У сітуацыі падзення курсу расейскай валюты і зніжэння коштаў на «чорнае золата» Уладзіміру Пуціну выгадна мець вонкавага ворага, якога можна абвінаваціць ва ўсіх смяротных грахах;

  • Бліжэйшыя прэзідэнцкія выбары ў ЗША можа выйграць прадстаўнік рэспубліканцаў, якія традыцыйна маюць больш жорстка ставяцца да Масквы, чым дэмакраты, якіх зараз прадстаўляе Барак Абама.

belsat.eu__media_uploads_i_475aeda26f459151894f0ce25410ea1b.html

Юрась Высоцкі, belsat.eu