Цана газу для Украіны будзе самай нізкай

Анансавана зніжэнне цаны на газ для Украіны. Пасля рашэння Стакгольмскага арбітражу формула разліку цаны на расійскі газ для Украіны будзе перагледжаная.

Фота: Reuters

Фота: Reuters

У выпадку аднаўлення супрацоўніцтва “Нафтагаза” з “Газпромам” цана на расійскі газ для Украіны будзе самай нізкай. Пра гэта заявіў старшыня праўлення “Нафтагаза” Андрэй Кобалеў у эфіры 5 канала.

Паводле яго слоў, цана будзе ніжэй за тую, якую цяпер “Нафтагаз” плаціць еўрапейскім кампаніям за рэверс, бо пасля рашэння Стакгольмскага арбітражу формула разліку цаны блакітнага паліва будзе перагледжаная.

"Формула будзе кардынальна змененая. Яна ўжо цяпер не толькі менш за тую цану, якую ад нас патрабуе “Газпром”. Але яна і менш, чым тая цана, якую сёння Украіна плаціць за газ, які мы купляем у Еўропе", — адзначыў Кобалеў.

У той жа час канкрэтных лічбаў ні ўкраінскі, ні расійскі бок агучыць не змогуць да абвяшчэння канчатковага рашэння Стакгольмскага суда, падкрэсліў Кобалеў.

Нагадаем, 31 мая Стакгольмскі арбітраж цалкам адмяніў патрабаванні “Газпрома” да “Нафтагаза” па ўмове "бяры або плаці". Суд задаволіў патрабаванне ўкраінскай кампаніі наконт перагляду цаны ў кантракце з улікам рынкавых умоў.

Паводле korrespondent.net