Украінскія дэпутаты рыхтуюць законапраект аб свабодным нашэнні зброі

Пра гэта ў эфіры ўкраінскага «Пятага каналу» паведаміў кіраўнік парламенцкага камітэту ў пытаннях нацыянальнай бяспекі і абароны Сяргей Пашынскі.

zbroya.jpg


«Я ведаю, што мае калегі цяпер пішуць адпаведны законапраект. Я гатовы яго падпісаць», – сказаў палітык.
Паводле дэпутата, спачатку «неабходна вызначыць катэгорыі грамадзянаў, якім можна не баяцца даваць кароткаствольную зброю». Першымі такое права атрымаюць тыя, хто адслужыў у войску, паліцыі і СБУ, патлумачыў Пашынскі.
«75 % насельніцтва не падтрымлівае гэтую ініцыятыву… Але мы павінны зрабіць першы крок», – дадаў дэпутат.
Летась Сяргей Пашынскі прастрэліў нагу пʼянаму мужчыне, які на яго напаў. Пазней нападнік заявіў, што дэпутат першым дастаў зброю.
Паводле belsat.eu