Двое амерыканскіх ваенных перадухілілі масавы тэракт у Бельгіі (відэа)
Яны ехалі ў цягніку як турысты і раптам пачулі, як нехта зараджае аўтамат Калашнікава ў прыбіральні.
Фота AFP
Двое амерыканскіх ваенных абясшкодзілі тэрарыста ў бельгійскім цягніку і перадухілілі масавую крывавую бойню. У пятніцу ўвечары марскія пехацінцы, якія вандравалі па Еўропе як турысты, пачулі,
што нехта зараджае аўтамат Калашнікава ў туалеце вагона.
Яны вырашылі дзейнічаць і змаглі нейтралізаваць тэрарыста, аднак самі атрымалі раненні: аднаго з амерыканцаў зламыснік параніў нажом, іншы атрымаў агнястрэльнае раненне. Таксама пацярпеў
французскі акцёр Жан-Юг Англад — ён параніў руку, разбіваючы вакно, каб актывізаваць сігнал трывогі і спыніць цягнік.
Паранены і сам тэрарыст: адзін з амерыканскіх вайскоўцаў вырваў у яго аўтамат і ўдарыў агрэсара прыкладам па галаве.
Злачынцу арыштавалі. У торбе ў яго знайшлі яшчэ адзін аўтамат Калашнікава, дзевяць зарадаў, пісталет і нож. Ён выявіўся баевіком-ісламістам з Марока і планаваў расстраляць пасажыраў цягніка.
Усяго ў цягніку ехала 544 чалавекі, паведамляюць замежныя СМІ.
Паводле Еўрарадыё