ВПС ЗША ў Іраку ліквідавалі аднаго з лідараў ІД

У выніку авіяўдару, што ажыццявілі вайскоўцы ЗША, была забітая другая па ўплывовасці асоба ў тэрарыстычнай арганізацыі "Ісламская дзяржава" (ІД).



6d77e8c_1.jpg

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Белага дома.
"Фадхіл Ахмад Аль-лаялі вядомы таксама як Хаджы Мутазз, другая асоба ў камандаванні ІД, быў забіты ў выніку авіяўдару, нанесенага ВПС ЗША ў той час, калі ён ехаў у аўтамабілі блізу Мосула ў Іраку", — гаворыцца ў паведамленні.
Як адзначаецца, Аль-лаялі займаўся транспарціроўкай зброі, выбуховых рэчываў, грошай і людзей паміж Іракам і Сірыяй.
Акрамя таго, ён аказваў падтрымку дзеянням ІД у Сірыі і Іраку і адказваў за аперацыі групоўкі ў Іраку, у тым ліку ўзяццё баявікамі горада Масул у чэрвені 2014 года. Таксама ён быў членам Аль-Каіды ў Іраку.
У ЗША адзначылі, што гібель Аль-лаялі "негатыўна паўплывае на дзейнасць ІД, улічваючы яго ўплыў на фінансы, СМІ, аперацыі і лагістыку".
Акрамя таго, у паведамленні адзначаецца, што ЗША і іх партнёры па кааліцыі маюць намер знішчыць усю групоўку.
Паводле "Украінскай праўды"