Экаактывісты перакрылі рух у цэнтры Берліна

Каля тысячы чалавек з Extinction Rebellion сабраліся на плошчы Вялікая Зорка ў Берліне. Яны перакрылі шматпалосны кругавы рух у цэнтры горада.

Фота: Getty Images 

Фота: Getty Images 

Актывісты з руху Extinction Rebellion раніцай у панядзелак, 7 кастрычніка, зладзілі акцыю пратэсту ў абарону клімату. Сотні чалавек сабраліся ў раёне ўрадавага квартала і далей пайшлі ў бок плошчы Вялікая Зорка, дзе арганізаваны шматпалосны кругавы рух.

Экаактывісты перакрылі рух, на плошчы сабралася каля тысячы чалавек. Акцыя праходзіць мірна — і берлінская паліцыя просіць кіроўцаў быць уважлівымі і аб'язджаць гэтую плошчу.

Прыхільнікі руху Extinction Rebellion лічаць, што Зямля знаходзіцца напярэдадні экалагічнага калапсу. Яны патрабуюць ад палітыкаў сказаць праўду пра сітуацыю, абвясціць надзвычайнае кліматычнае становішча і скараціць выкіды дыяксіду вугляроду да 2025 годзе да нуля. Extinction Rebellion збіраецца дамагчыся гэтага мірнымі і масавымі акцыямі грамадзянскага непадпарадкавання.

Cенатар сацыял-дэмакрат Андрэас Гайзель (Andreas Geisel) выказаў меркаванне, што паліцыя будзе дзейнічаць "сувымерна" пры блакаванні руху. Такія блакаванні могуць расцэньвацца як спантанныя дэманстрацыі, якія закон не забараняе, сказаў Гайзель. Аднак паліцыя пры гэтым павінна быць гатовая спыніць акцыю, падкрэслівае палітык: прымяненне гвалту ці блакаванне крытычна важнай інфраструктуры, напрыклад, аэрапортаў, недапушчальныя.

Актывісты руху Extinction Rebellion таксама ладзяць "мірныя акцыі грамадзянскага супраціву" ў Лондане, Парыжы, Мадрыдзе. Амстэрдаме, Нью-Ёрку і іншых буйных гарадах. Чакаецца, што некаторыя пратэсты могуць доўжыцца "не менш за тыдзень".

Паводле www.dw.com