Эрдаган папрасіў у ЗША сістэмы Patriot
Пры гэтым Турцыя не мае намеру адмаўляцца ад размяшчэння расійскіх комплексаў С-400.
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган звярнуўся да ЗША па ваенную дапамогу. Пра гэта ён распавёў пасля перамоваў з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, паведамляе korrespondent.net са спасылкай на Reuters.
Пры гэтым Эрдаган усё яшчэ разлічвае, што амерыканскі бок паставіць Турцыі сістэмы зенітных ракетных комплексаў Patriot.
Ён падкрэсліў, што Турцыя таксама будзе выкарыстоўваць расійскія комплексы С-400, "нягледзячы на пярэчанні Вашынгтона".
"Турцыя атрымала амаль усе кампаненты С-400 з Расіі. Сістэмы будуць актываваныя ў красавіку", — сказаў ён.
Раней паведамлялася, што Турцыя папрасіла ЗША разгарнуць дзве батарэі зенітных комплексаў Patriot уздоўж яе паўднёвай мяжы з Сірыяй. Але Вашынгтон на турэцкі запыт пакуль не адказаў.
Паводле korrespondent.net