Еўрапейская камісія абмяркоўвае план зняцця абмежаванняў у сувязі з COVID-19

Кіраўнікі краінаў Еўрасаюза 8 красавіка абмяркоўваюць у рэжыме тэлеканферэнцыі план паступовага зняцця абмежаванняў, звязаных з COVID-19, якія прыпынілі эканамічную актыўнасць ва ўсім саюзе, перадае Радыё Свабода.

52679306_303.jpg

Прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен правядзе «арыентацыйную дыскусію аб дарожнай карце абмежавальных захадаў», заявіў 7 красавіка прадстаўнік камісіі.
Краіны Еўрасаюза знаходзяцца на розных этапах пандэміі, і некаторыя нацыянальныя ўрады ўжо імкнуцца паступова спыніць жорсткія абмежаванні, каб змякчыць негатыўны ўплыў на эканоміку.
Некаторыя краіны-чальцы Еўрасаюза, у тым ліку Аўстрыя, Данія і Славенія, заявілі, што, пачынаючы з наступнага тыдня, яны будуць паступова аднаўляць сваё звычайнае жыццё, і адначасова настойваюць на тым, каб людзі трымалі дыстанцыю і старанна мылі рукі.
Аднак іншыя сталіцы Еўрасаюза занепакоеныя тым, што адмена нават часткі абмежаванняў можа падарваць узгодненую рэакцыю на пандэмію, калі ў ЕС больш за 51 000 ахвяраў, большасць з якіх загінулі ў Італіі, Іспаніі і Францыі.
svaboda.org