У Літве прапанавалі працягнуць каранцін да 27 красавіка

8 красавіка ўрад Літвы прыме рашэнне аб прадаўжэнні каранціну і яго умовах. Міністэрства аховы здароўя падало ўраду праект, у якім прапануецца падоўжыць каранцін да 27 красавіка ўключна.

© DELFI / Andrius Ufartas

© DELFI / Andrius Ufartas

У пастанове гаворка ідзе і пра велікодныя выходныя. Каб пазбегнуць сходаў людзей у святы, рух плануюць абмежаваць з 20 гадзін 10 красавіка да 20 гадзін 13 красавіка.
Будзе абмежаваны рух жыхароў, яны не змогуць уязджаць у гарады і населеныя пункты, дзе ў іх няма нерухомасці. Выключэнне тычыцца толькі паездак на пахаванне, да цяжка хворых або да пацярпелых у выпадку няшчасця і на працу.
Ёсць і іншыя змены, яны, напрыклад датычацца прыезду замежнікаў, якія з'яўляюцца членамі сям'і жыхароў Літвы — бацькамі, дзецьмі, мужам і жонкай, апекунамі. У пастанове прапануецца дазваляць членам экіпажаў міжнародных камерцыйных рэйсаў усіх відаў транспарту праязджаць Літву без прыпынкаў. Аднак згодна з новымі правіламі, калі ў каго-небудзь з членаў экіпажа ўстановяць сімптомы COVID-19, то памежнікі не ўпусцяць экіпаж на тэрыторыю Літвы. Выключэнне тычыцца толькі грамадзян Літвы і асоб, у якіх ёсць від на жыхарства ў краіне.
У адпаведнасці з праектам, адкрыецца новы КПП Лаварышкес-Катлоўка. Іншыя дзеючыя пункты: Калварые-Бідзіска, Салачай-Грэнцтале, Бутынге-Руцава, Смеліне-Медумі, Медзінінкай-Каменны Лог, Райгардас-Прывалка, Кібартай-Чарнышэўскае, Панямуне-Савецк, Шальчынінкай-Беняконі, Лаздзіяй-Араднікі. Асобы і легкавыя аўтамабілі могуць перасякаць мяжу толькі праз два КПП: Калварые-Бідзіска і Салачай-Грэнцтале.
delfi.lt