Фінляндыя рыхтуе 900 тысяч рэзервістаў на выпадак вайны
Міністэрства абароны Фінляндыі накіравала лісты 900 тысячам рэзервістам з просьбай быць гатовымі абараніць краіну ў выпадку неабходнасці. Фінскія ўлады адмовіліся звязаць акцыю з ваеннай пагрозай з боку Расіі.

Міністэрства абароны Фінляндыі накіравала лісты 900 тысячам грамадзянаў краіны з мэтай фарміравання воінскага рэзерву на выпадак вайны. У пасланні Мінабароны ваеннаслужачых запасу інфармуюць пра іх ролю ў выпадку ўзнікнення ваеннага канфлікту. Сярод іншага рэзервістам загадана прывесці іх асабістыя дадзеныя ў актуальны стан.
Абароннае ведамства ў Хельсінкі адмаўляе, што рассылка неяк звязана з магчымай ваеннай пагрозай з боку Расіі. Як заявіў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны, лісты не маюць ніякай сувязі са станам бяспекі ля межаў Фінляндыі.
У кастрычніку 2014 года фінскія ваенна-паветраныя сілы павялічылі колькасць вылетаў у сувязі з частымі выпадкамі парушэння паветранай прасторы краіны расійскімі ваеннымі самалётамі. Акрамя таго, у канцы красавіка 2015 года каля берагоў Фінляндыі быў заўважаны неапазнаны падводны аб'ект, які мог быць падводнай лодкай. Цяпер у Фінляндыі ідуць дэбаты наконт магчымага уступлення ў НАТА.