Францыя. Вуліцы горада Сэт затапіла віном
На праспект у Сэце вінаробная кампанія выліла ад 20 да 50 тысяч літраў віна, пратэстуючы супраць імпарту алкагольнага напою з Іспаніі.

Пажарнікам спатрэбілася паўгадзіны, каб ачысціць вуліцу ад віна. Фота: Clyde Barrow / Twitter
У французскім горадзе Сэт здарылася "паводка з віна". Пра гэта піша паведамляе gordonua.com са спасылкай на мясцовае выданне Midi Libre.
Вінаробная кампанія Бірон выліла на праспект пяць цыстэрнаў з віном (ад 20 да 50 тысяч літраў). У выніку алкагольны напой заліў набярэжную, падвалы і падземную паркоўку каля жылых дамоў.
Мясцовыя жыхары выклікалі паліцыю і пажарных, якія праз паўгадзіны ачысцілі вуліцу.

Фота © F3LR
Тэлеканал France 3 паведамляе, што гэтую акцыю вінаробы арганізавалі ў знак пратэсту супраць імпарту таннага віна з Іспаніі.
Вінаробы абураюцца, што віно з Іспаніі амаль у два разы танней за мясцовае, пратэсты адбываюцца ўжо не першы месяц. Увесну ў камуне Лё Булу, дэпартамент Усходнія Пірынеі, французы спынілі дзве цыстэрны з іспанскім віном і вылілі яго на дарозе.

Пратэсты ў Лё Булу © Twitter @TheRaceRadio