Хадаркоўскі і цэнтр «Дасье» заявілі, што найміты «ЧВК Вагнера» датычныя да забойства журналістаў у ЦАР
Бізнесмэн Міхаіл Хадаркоўскі і створаны ім цэнтар «Дасье» прадставілі папярэднія вынікі расследавання забойства траіх расійскіх журналістаў у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы, піша «Радыё Свабода».
Паводле высноваў журналістаў-даследчыкаў, да забойства Архана Джэмаля, Аляксандра Растаргуева і Кірыла Радчанкі былі датычныя расіяне, якія працуюць на адну са структур Яўгена Прыгожына, і супрацоўнік жандармерыі ЦАР.
Хто сачыў за журналістамі ў ЦАР
Аўтары расследавання сцвярджаюць, што ім удалося здабыць білінг тэлефонаў, якія выкарыстоўваў кіроўца Б’енвеніт Ндувакама, наняты журналістамі. Перад паездкай кіроўца актываваў сім-карту, аформленую на чужое імя. Пры праверцы ён уставіў яе ў свой тэлефон. Такім чынам атрымалася ўсталяваць яго другі нумар і сапраўднае імя, распавялі ў цэнтры «Дасье».
Але галоўнай знаходкай аказалася гісторыя званкоў кіроўцы: ён не менш за 47 разоў звязваўся з высокапастаўленым прадстаўніком жандармерыі ЦАР Эмануэлем Катофіа. У цэнтры «Дасье» мяркуюць, што кіроўца даваў справаздачу перад Катофіа аб перамяшчэнні групы журналістаў. Сам Б’енвеніт Ндувакама раней працаваў у жандармерыі.
Згодна з білінгам, Катофіа перамяшчаўся ўслед за групай расійскіх журналістаў у дзень забойства. У цэнтры «Дасье» лічаць, што ён «як мінімум прысутнічаў побач з месцам забойства».
Вайскоўцы, якія дзяжурылі на блокпосце, праз які праехалі расійскія журналісты, паведаміў цэнтру «Дасье», што праз той жа КПП за гадзіну да забойства праехаў аўтамабіль, у якім быў Катофіа, яшчэ два афрыканцы з трыма еўрапейцамі. Гэтая ж машына з тымі ж пасажырамі вярнулася праз КПП праз паўгадзіны пасля забойства траіх расіян.
Следчым не ўдалося ўстанавіць асобу «Марціна», якога журналісты лічылі стрынгерам і супрацоўнікам ААН у ЦАР.
Рэкамендавалі «Марціна» супрацоўнік адной са структур Яўгена Прыгожына РІА «ФАН» Кірыл Раманоўскі.
Як усё гэта звязана з «ЧВК Вагнера» і Прыгожыным
У цэнтры «Дасье» лічыць, што Катофіа пастаянна кантактаваў з супрацоўнікам кампаніі «М-Фінанс» Аляксандрам Сотавым. Сотаў, у сваю чаргу, «цесна камунікаваў» з іншым супрацоўнікам «М-Фінанс», дарадцам прэзідэнта ЦАР Валерыем Захаравым.
Кампанія «М-Фінанс» — адна са структур, падкантрольных бізнесоўцу Яўгену Прыгожыну. Прадпрымальніка таксама звязваюць з «ЧВК» Вагнера.
У распараджэнні цэнтра «Дасье» ёсць даверанасць ад імя Сотава на атрыманне зарплаты ў «М-Фінанс» са згадваннем пасады «Інструктар» і асабістым нумарам, які прысвойваецца кожнаму найміту «ЧВК Вагнера». І Захараў, і Сотаў ёсць у ведамасці заработнай платы.
Валерый Захараў мае нумар жэтона M-5658 і пасаду «Кіраўнік групы інструктараў». Аляксандр Сотаў з нумарам М-5661 запісаны як «Інструктар па вонкавым назіранні, контрназіранні, вярбоўцы, агентурнай працы». Зарплата першага — 300 тысяч (як мяркуецца, рублёў), другога — 200 тысяч. Месяц атрымання зарплаты не пазначаны.
Больш падрабязна пра вынікі расследавання леташніх падзеяў у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы чытайце ТУТ.