Германія абараняецца ад уцекачоў з Блізкага Усходу
Бундэстаг працягнуў забарону на аб’яднаньне сем'яў людзей, якія атрымліваюць дапамогу ад дзяржавы, паведамляе «Польскае Радыё». Нямецкія муніцыпальныя ўлады, якія нясуць асноўную нагрузку па інтэграцыі, ужо дасягнулі мяжы сваіх магчымасцяў...
Прынятае рашэньне, у першую чаргу, ахоплівае ваенных уцекачоў з краін Блізкага Усходу, і з'яўляецца вынікам папярэдніх перамоваў паміж удзельнікамі будучай кааліцыі хрысьціянскіх дэмакратаў і сацыял-дэмакратаў.
У канцы сакавіка перастае дзейнічаць актуальнае нямецкае заканадаўства, датычнае аб’яднання сем’яў уцекачоў. Адсутнасьць новых нормаў азначала б прымус прыняць яшчэ ў гэтым годзе тысячы сваякоў мігрантаў, якім у Германіі далі статус ваенных уцекачоў.
Паводле прынятых паправак, з 1 жніўня аб’яднанне сем’яў ваенных уцекачоў будзе магчыма, але з абмежаваннем: не больш за тысячу чалавек на месяц.
Нямецкія муніцыпальныя ўлады, якія нясуць асноўную нагрузку па інтэграцыі, ужо дасягнулі мяжы сваіх магчымасцяў. На іх думку, некантралюемы прыток бежанцаў у рамках аб’яднання сямʼі можа паставіць пад пагрозу сацыяльны мір у ФРГ.