Германія. Выратаваць нямецкую мову
Саюз нямецкай мовы, а таксама шэраг вядомых пісьменнікаў і філолагаў пачалі незвычайную кампанію пад назвай «Стоп гендарная мова!».
Гаворка пра тое, каб не даць ператварыць класічную нямецкую мову ў так званую «гендарна-нейтральную мову». Апошнім часам гэтая тэма вельмі папулярная ў ФРГ.
Лічыцца, што такая мова знішчыць арыентаваную на мужчыну структуру мовы, што, у сваю чаргу, надае моцнаму полу сацыяльныя прывілеі. Напрыклад, папулярным варыянтам змякчэння моўнага сексізму з’яўляюцца так званыя фемінітывы — азначэнні для жанчын, напрыклад «аўтарка», «канцлерка», «фатографка» і іншае.
Крытыкі лічаць, што такая рэформа стварае мноства недарэчных моўных структур, якія, у сваю чаргу, не могуць быць устойлівымі. Не кажучы пра тое, што гэта не палепшыць становішча жанчын у грамадстве. Цікава, што ў нямецкай мове шмат слоў сярэдняга роду, напрыклад, конь. Ці варта шукаць яму жаночую версію?
Так ці інакш, змяніць трэнд барацьбітам за класічную версію нямецкай мовы будзе цяжка. Напрыклад, у студзені ўлады Гановеру абвясцілі пра ўвядзенне гендарна-нейтральнай мовы для выкарыстання ў афіцыйных дакументах. Сярод іншага чыноўнікі павінны пазбягаць слоў «спадарыня» і «спадар».
Паводле нямецкай прэсы