Гісторыя падзелу і ўз'яднання Германіі (відэа)
3 кастрычніка адзначаюць уз'яднанне Германіі, якое адбылося ў 1990 годзе.

3 кастрычніка 1990 года адбылося ўваходжанне ГДР і Усходняга Берліна ў склад ФРГ у адпаведнасці з канстытуцыяй ФРГ.
З гэтай нагоды Пасольства Германіі ў Беларусі апублікавала ў «Фэйсбуку» анімацыйны фільм, які ілюструе гісторыю падзелу і ўз'яднання краіны.