ІД знішчыла два найбольш вядомыя помнікі Пальміры

Баявікі тэрарыстычнай групоўкі "Ісламская дзяржава" разбурылі фасад Рымскага тэатра, а таксама архітэктурны комплекс Тэтрапілон у Пальміры.

GETTY IMAGES

GETTY IMAGES

Джыхадзісты "Ісламскай дзяржавы" знішчылі два найбольш вядомыя антычныя помнікі сірыйскай Пальміры — тэтрапілон і фасад Рымскага амфітэатра. Пра гэта паведаміла сірыйская Генеральная дырэкцыя радыё і тэлебачання (RTV).

Інфармацыі пра тое, наколькі моцна ад рук вандалаў пацярпелі архітэктурныя помнікі, няма.

ІД захапіла Пальміру ў маі 2015 года. Тады баевікі ўзарвалі ў горадзе некалькі старажытных помнікаў, у тым ліку трыўмфальную арку, храм бога Бэла і храм Баал-Шамін, а таксама пахавальныя вежы.

Пальміра была вызвалена сірыйскай арміяй ад тэрарыстаў ІГ 27 сакавіка 2016 года, аперацыя праходзіла пры падтрымцы расійскіх вайскоўцаў. Пасля вызвалення Пальміры аркестр Марыінскага тэатра пад кіраўніцтвам дырыжора Валерыя Гергіева даў канцэрт у рымскім амфітэатры, які ў прамым эфіры транслявалі расійскія тэлеканалы.

ІД здзейснілі чарговы напад на Пальміру (240 км ад Дамаска) 9 снежня мінулага года. Баявікі таксама паспрабавалі захапіць нафтавыя свідравіны і ваенны аэрадром у ваколіцах горада. Вечарам 11 снежня ўрадавая армія адступіла з баямі з цэнтральнай часткі горада.


Паводле ТАСС, ВВС