«Я стаміўся, я сыходжу» ад Байдэна. Дасье ў карыкатурах
21 ліпеня Джо Байдэн заявіў, што ў інтарэсах яго партыі і краіны яму трэба адмовіцца ад удзелу ў перадвыбарнай кампаніі. Вось як гэтую сітуацыю ўбачылі мастакі вядомых медыя.
Заклікі да Байдэна выйсці з прэзідэнцкай гонкі гучалі ўвесь апошні месяц пасля таго, як 81-гадовы прэзідэнт праваліў дэбаты з Трампам: ён часта губляў ход думкі і даваў блытаныя адказы. Адсюль і жудасныя рэйтынгі. 67% гледачоў палічылі, што дэбаты выйграў Трамп, і толькі 33% аддалі перамогу Байдэну. Каментуючы сітуацыю, адзін з мастакоў адлюстраваў Байдэна, які не здольны падняцца пасля публікацыі новых вынікаў сацыялагічных апытанняў.
![1_1028.jpg 1_1028.jpg](/img/v1/images/1_1028.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1721640155&w=528)
Тут жа сярод дэмакратаў пачалася паніка, і лідары партыі ўсур'ёз задумаліся пра замену кандыдата. Спонсары партыі і палітыкі-дэмакраты ўсё больш цвёрда пераконвалі Байдэна выйсці з гонкі — спачатку ў прыватным парадку, а потым і публічна. Прыядналіся да працэсу і мастакі. На гэтым малюнку асёл — сімвал дэмпартыі, прапануе дзядулю Байдэну выйсці з машыны, пакуль ён не ўрэзаўся.
![2_926.jpg 2_926.jpg](/img/v1/images/2_926.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1721640209&w=528)
Сам Байдэн да апошняга ўпіраўся, сцвярджаючы, што ён поўны сіл і нікуды сыходзіць не збіраецца. У нейкі момант прэзідэнт нават заявіў, што «толькі Гасподзь Бог» можа зняць яго з гонкі. Усё гэта заканамерна дало мастакам нагоду для смеху. На гэтым малюнку прэзідэнт, будучы практычна ў магіле, сцвярджае, што ён усё яшчэ жывы.
![3_805.jpg 3_805.jpg](/img/v1/images/3_805.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1721640239&w=528)
Аднак у выніку Байдэн пагадзіўся зняцца з выбараў. Што сталася фінальнай прычынай, мы не ведаем. Адзін з мастакоў параўнаў адстаўку Байдэна з замахам на Цэзара, зладжаны яго атачэннем. Тут у якасці Брута выступае Барак Абама.
![4_714.jpg 4_714.jpg](/img/v1/images/4_714.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1721640272&w=528)
Згода Байдэна сысці не выратавала яго ад татальнай крытыкі. На гэтым малюнку камп’ютар Байдэна паведамляе палітыку, што прэзідэнцкая кампанія выйшла са строю і мае патрэбу ў перазагрузцы, аднак без яго ўдзелу.
![5_658.jpg 5_658.jpg](/img/v1/images/5_658.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1721640305&w=528)
Такім чынам, Байдэн сыходзіць, але хто пасля яго? У згаданай вышэй заяве прэзідэнт ЗША асабліва падзякаваў за працу віцэ-прэзідэнтку Камалу Харыс, Таму цяпер менавіта Камала Харыс становіцца найбольш верагодным кандыдатам ад дэмакратаў на будучых выбарах. Канчатковае рашэнне аб кандыдаце ад дэмакратаў прыме з'езд партыйных выбаршчыкаў 19-22 жніўня ў Чыкага. Хаця некаторыя графікі, як бачым, лічаць, што альтэрнатывы Камале пасля сыходу Джо проста няма.
![6_491.jpg 6_491.jpg](/img/v1/images/6_491.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1721640345&w=528)
Што да рэспубліканцаў, то яны ўпэўненыя, што сыход Байдэна адчыняе Трампу дзверы ў Белы дом. Тэматычная карыкатура на гэты конт. Зрэшты, нешта падказвае, што інтрыга выбарчай гонкі ў ЗША яшчэ захаваецца.
![7_351.jpg 7_351.jpg](/img/v1/images/7_351.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1721640367&w=528)