Канада ўвяла дадатковыя санкцыі супраць Расіі
Новыя абмежаванні супраць Расіі будуць дзейнічаць да поўнага выканання ёй мінскіх пагадненняў.

Крыніца фота: agilitycms.com
«Сённяшняе рашэнне падтрымлівае шырокія міжнародныя намаганні, накіраваныя на пошук дыпламатычнага вырашэння крызісу на Ўкраіне», — растлумачыў міністр
замежных спраў краіны Стэфан Дыён.
Канадскі санкцыйны спіс уключае як фізічных асоб (такіх як Аляксандр Амельчанка і Эдуард Іофе), так і юрыдычных.
Усяго ў спіс трапілі 10 юрыдычных асоб: Інвестыцыйны рэспубліканскі банк або Інрэсбанк, Маскоўскі абласны банк, ААТ «Валгаграднафтамаш», АТ «Іжэўскі
механічны завод», АТ «Іжмаш», АТ «Тэхнапрамэкспарт», АТ «Технадынаміка холдынг», АТ «Тэхмаш» , АТ
«Русэлектронікс» і АТ «Швабэ Холдынг».
Паводле gazeta.ru