Гідраметцэнтр паведаміў аб небяспечнай з'яве, якая назіралася падчас крушэння «Боінга»
Гэта так званы «зрух ветру», гэта значыць змена яго кірунку пры руху па вертыкалі, растлумачыў кіраўнік Гідраметцэнтра Раман Вільфанд.

Напрыклад, калі на вышыні 500 паўднёвы вецер, то на вышыні 1000 метраў можа быць паўночны, і гэта можа быць вельмі небяспечна, бо самалёт трапляе ў некіравальную сітуацыя, прыводзіць яго словы
«Інтэрфакс».
Раней вядучы спецыяліст цэнтра надвор'я «Фобас» Яўген Цішкавец распавёў «Эху Москвы» што ў зоне катастрофы назіралася так званая «струменевая
плынь».
Па словах крыніцы «Інтэрфакса», рухавікі і ўсе сістэмы «Боінга» да крушэння працавалі нармальна. Ахвярамі крушэння мінулай ноччу сталі 62 чалавекі.
Паводле "Эхо Москвы"