Ва Украіне адкрылі першы помнік воінам АТА
У суботу ў Крывым Рогу адбылося адкрыццё першага ў Украіне помніка ўкраінскім байцам, якія загінулі падчас баявых дзеянняў на Данбасе.

У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел жыхары горада, удзельнікі баявых дзеянняў з сем'ямі, прадстаўнікі ўлады.
З ініцыятывай адкрыцця помніка воінам у горадзе выступілі дэмабілізаваныя байцы, сваякі загінулых вайскоўцаў, валанцёры.
Па словах стваральніка манумента, прататыпам помніка стала рэальная асоба — мінамётнік —"кібарг" Яўген Абросімаў, які ўдзельнічаў у абароне Данецкага
аэрапорта.
Скульптура "кібарга" змешчана паміж двума сімвалічнымі крыламі самалёта, якія сімвалізуюць трагедыю Іл-76, збітага ўзброенымі сепаратыстамі пад Луганскам ў чэрвені 2014 года. У
ім загінула 49 украінскіх вайскоўцаў, сярод якіх былі днепрапятроўцы і крываражане. На мануменце высечаныя імёны землякоў, якія загінулі ў час ваеннай аперацыі на ўсходзе Украіны. Крывы Рог у баявых
дзеяннях на Данбасе страціў сто воінаў.
Паводле "Украінская праўды"