Каранцін у Літве працягнулі да пачатку лета
Урад Літвы 6 траўня вырашыў падоўжыць каранцін да 31 траўня ўключна. Плануюць некаторыя паслабленні: удакладняюць парадак нашэння масак, дазваляюць правядзенне невялікіх мерапрыемстваў, прапануюць аднавіць прадастаўленне стаматалагічных паслуг.
Урад прапануе з 11 траўня дазволіць прыезд у Літву грамадзян Эстоніі і Латвіі. Ім не прыйдзецца праводзіць у ізаляцыі 14 дзён. З 15 траўня рух на тэрыторыі краін Балтыі будзе свабодным. Пасля паездкі не прыйдзецца праводзіць два тыдні ў ізаляцыі. У Літву таксама могуць прыязджаць грамадзяне іншых краін ЕС, якія прыязджаюць па працы, бізнесу або вучобы. Ім прыйдзецца правесці 14 дзён у самаізаляцыі.
Удакладняецца і парадак нашэння масак. Іх можна не надзяваць падчас купання ў азёрах, рэках, сажалках і ў моры і падчас заняткі воднымі відамі спорту. Гэта ўдакладненне ўступае ў сілу адразу з моманту прыняцця. З 11 траўня дазваляецца правядзенне ўрокаў па ваджэнню. Прапануецца таксама дазволіць правядзенне індывідуальных трэніровак у спортклубах і трэніровак у групах да 6 чалавек. Пры гэтым неабходна выкарыстоўваць усе сродкі абароны і гігіены. Гэта ўступіць у сілу з 18 траўня.
З 18 траўня дазваляюць правядзенне мерапрыемстваў з удзелам да 30 чалавек на адкрытым паветры. Аднак удзельнікі павінны выконваць дыстанцыю ў 2 м, на кожнага павінна прыходзіцца плошча ў 10 кв. м, варта выконваць патрабаванні гігіены і выкарыстоўваць сродкі абароны.
З 30 траўня такія мерапрыемствы з удзелам да 30 чалавек прапануюць дазволіць у памяшканнях. З 18 траўня ў Літве прапануюць адкрыць дзіцячыя сады і падрыхтоўчыя групы.
Нагадаем, раней міністр унутраных спраў Літвы Рыта Тамашунене заявіла, што абмежаванні на знешніх межах з Беларуссю і Расіяй застануцца як мінімум да чэрвеня.
Паводле delfi.lt