Беларусы не змогуць трапіць у Літву прынамсі да чэрвеня

У сувязі тым, што пандэмія каронавіруса ў свеце ідзе на спад, Еўрапейскі Звяз разглядае магчымасць адкрыць унутраныя межы з сярэдзіны траўня, заявіла міністр унутраных спраў Літвы Рыта Тамашунене. 

Rita Tamašunienė© DELFI / Domantas Pipas

Rita Tamašunienė© DELFI / Domantas Pipas

"У Еўракамісіі мы абмяркоўваем, савет міністраў таксама адбыўся, гаворка ідзе пра тое, што 15 траўня такі, скажам, максімальны тэрмін, калі ўнутраныя межы Еўропы могуць быць адкрыты", — заявіла Рыта Тамашунене ў інтэрв'ю радыёстанцыі Lietuvos radijas.
Паводле яе слоў, адначасова будзе пакінута магчымасць самім дзяржавам вырашаць пытанне магчымых санітарных праверак на мяжы.
Міністр сказала, што абмежаванні на знешніх межах з Беларуссю і Расіяй застануцца як мінімум да чэрвеня.
Калі ў Літве быў уведзены каранцін, былі абмежаваныя ўезд і выезд з краіны, забарона на выезд грамадзян Літвы была адменена з панядзелка, 4 траўня.
Паводле delfi.lt