Мінскі пост-панк гурт дае першы анлайн-канцэрт!
У межах праекта "Бяспечны LIVE. Анлайн-канцэрт у цябе дома" 7 траўня а 20:30 па беларускім часе адбудзецца выступ гурта Nürnberg.

Nürnberg — пост-панк калектыў з рамантычнымі аранжыроўкамі, гучаннем і настроем ды доляй суму. Іх апошні альбом — самае тое для цёмных ціхіх вечароў.
Гурт у сацыяльных сетках:
Nürnberg VKNürnberg Instagram
Бяспечны LIVE — гэта анлайн-канцэрт, які можна глядзець у любой кропцы свету.
Папярэднія канцэрты гуртоў :B:N:, Leibonik, Naka Piano, Палац, Angst, Akute, Лиса, Lear, Мутнаевока тут.