«Кібаргі» пакінулі тэрыторыю цалкам разбуранага данецкага аэрапорта
Новы і стары тэрмінал данецкага аэрапорта цалкам разбураныя, абаронцы пакінулі тэрыторыю. Пра гэта піша на старонцы ў Facebook журналіст Юрый Бутусаў.
«Новы і стары тэрмінал, вежа ўпраўлення, усё, што магло паслужыць як апорны пункт абароны, цалкам знішчана. Аэрапорт прастрэльваецца прамой наводкай, але з руін будынка новага
тэрмінала апошнія абаронцы, хто выжыў, сышлі толькі сёння», — напісаў журналіст.
«Трэба ўшанаваць памяць герояў, якія абаранялі аэрапорт так доўга і ў такіх цалкам нявыгадных і цяжкіх умовах», — падкрэсліў ён.
Як паведамляў УНН, тэрарыстычныя войскі сапраўды ўзарвалі перакрыцці новага тэрмінала данецкага аэрапорта.
Таксама на працягу ўчорашняга дня ішлі жорсткія баі за аэрапорт.
УНН