Кілбаса ці дэмакратыя? 47% украінцаў аддалі перавагу заможнасці
Амаль палова ўкраінцаў лічаць заможнасць важнейшай за дэмакратыю. Калі параўноўваць з мінулымі "складанымі" гадамі, то каштоўнасць дэмакратыі для ўкраінцаў вырасла. Аднак тых, хто абірае грошы, усё роўна больш.

Для паловы грамадзян Украіны заможная эканоміка важней за дэмакратычную сістэму кіравання ў краіне. Такія вынікі апытання групы “Рэйтынг”.
Так, 47% апытаных украінскіх грамадзян лічаць заможнасць важнейшай за дэмакратыю. Аддаюць перавагу дэмакратыі 38% рэспандэнтаў.
Сярод абласных цэнтраў, Кіева, Севераданецку і Марыупаля дэмакратыя больш за ўсё важная для жыхароў Тарнопалю (58%) і Львова (57%), а менш за ўсё такія каштоўнасці турбуюць жыхароў Марыупаля і Адэсы (па 22%), а таксама Мікалаева (24%).
У Хмяльніцкім і Жытоміры больш за ўсё тых, хто не вызначыўся, што важней, — па 24%. У Кіеве амаль палова апытаных жыхароў (47%) адказалі, што дэмакратыя для іх важнейшая.

Апытанне — з 6 верасня па 10 кастрычніка 2019-га праходзіла ў 24 гарадах на
вольнай тэрыторыі Украіны (Кіеў і ўсё абласныя цэнтры; у Данецкай вобласці —
Марыупаль, у Луганскай — Севераданецк) сярод 19 200 украінцаў — па 800 чалавек
у кожным горадзе — ад 18 гадоў і старэйшых. Хібнасць выбаркі — не вышэй 3,5%.
Даследаванне праводзілася на сродкі Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці
(USAID).
Паводле korrespondent.net