Крэмль раскрытыкаваў ідэю прызнання «ЛДНР»

Днямі расійскія камуністы прапанавалі звярнуцца да Пуціна з просьбай прызнаць «непрызнаныя рэспублікі». Аднак кіраўніцтва Расіі на гэта паведаміла, што сітуацыю наконт Украіны не варта пагаршаць прызнаннем «ЛДНР», паведамляе korrespondent.net

Фота: Getty Images

Фота: Getty Images

Пытанне наконт прызнання самаабвешчаных "ДНР" і "ЛНР" можа ўзмацніць напружанасць у сітуацыі з Украінай. Пра гэта заявіў у пятніцу, 21 студзеня, прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

"Тут, вядома, хацелася б адзначыць, што цяпер, калі сітуацыя настолькі напружаная, настолькі адчувальная, вельмі важна пазбягаць нейкіх крокаў, якія могуць справакаваць узмацненне гэтай напружанасці. Тут вельмі важна ўсведамляць адказнасць за збалансаваныя крокі, якія ўлічваюць цяперашнюю напружаную сітуацыю", — сказаў ён

Пяскоў адзначыў, што важна, каб Камуністычная партыя Расіі ініцыятывай аб прызнанні "ЛДНР" не спрабавала "зарабляць нейкія палітычныя балы".