
— Мяркуючы па складзе расійскіх войскаў, якія будуць прымаць удзел у вучэннях "Саюзная рашучасць", правільна будзе сказаць, што Расійская Федэрацыя праводзіць свае вучэнні "Расійская рашучасць" на тэрыторыі Беларусі.
У Беларусь накіроўваюцца сістэмы СПА "Трыумф" С-400, ваенныя падраздзяленні аж з Далёкага Усходу. Столькі намаганняў, інфармацыйнага шуму, лагістычнага забеспячэння толькі для таго, каб прыстрашыць Украіну і "выбіць" гарантыі ад НАТА?
Ёсць верагоднасць таго, што не дамогшыся саступак ад NАТO, Расіі неабходна будзе прадэманстраваць "адэкватны адказ" і забяспечыць дадатковы ціск на Украіну. А на фоне агульнага супрацьстаяння "падхапіць" і Беларусь.