Мацвей Ганапольскі: Давай, санкцыі здымай!
Расія заклікала стварыць шырокую кааліцыю дзеля барацьбы з «Ісламскай дзяржавай». Але насамрэч, яна хоча не кааліцыі. Яна хоча зняцця заходніх санкцый.
Так мяркуе аглядальнік «Эха Масквы» Мацвей Ганапольскі, які напісаў пра гэта ў сваім блогу на сайце радыёстанцыі.
Савет Федэрацыі заклікае стварыць кааліцыю дзяржаў для барацьбы з тэрарызмам. Там палымяны тэкст напісаны Саветам Федэрацыі. Радкі паляць: « ...неабходна стварыць кааліцыю дзяржаў, якія адмаўляюць гвалтоўны экстрэмізм і гатовых ўнесці ўклад у перамогу над агульным злом». Сенатары, для мацнейшага прыкладу, успамінаюць гісторыю: « ...такім глабальным выклікам чалавечай цывілізацыі быў нацызм, разгромлены 70 гадоў таму, і тады была створана антыгітлераўская кааліцыя дзяржаў з рознымі палітычнымі сістэмамі».
Выдатны тэкст, скажу я вам, выдатны зварот да чалавецтва. І сапраўды, як так атрымалася, што дурныя амерыканцы і еўрапейцы да гэтага часу так і не задумаліся аб стварэнні такога агульнага фронту? Можа, яны не адмаўляюць экстрэмізм? Кшталту адмаўляюць. Можа, не хочуць унесці ўклад у перамогу над агульным злом? Кшталту хочуць.
Пачакайце, а хто сказаў, што такой кааліцыі няма? Ды ёсць яна! Яна ўжо ёсць, яна аб’ядноўвае больш за 60 дзяржаў і пачала вайну з «ІД» яшчэ да таго, як Расія вырашыла ратаваць Асада. І ўсё памятаюць, як Расія адмовілася ўступаць у гэтую кааліцыю, таму што трэба было менавіта ратаваць Асада, ды й не хацелася ваяваць пад кіраўніцтвам ЗША. Потым пачаліся асобныя бамбардзіроўкі Расіяй незразумела каго, потым ўзарвалі самалёт, і раптам такая нечаканая прапанова — давайце разам!
Дык што ж адбылося? Можа сапраўды Масква ўсвядоміла, што «ІД» — гэта смяротная небяспека для Расіі, хоць яна і далёка ад Сіная; можа ўспомніў Крэмль, што калі клянеш Амерыку па тэлевізары, а на машынах пішаш ўсякае пра Абаму, то «ІД» гэтым не пераможаш. Можа хтосьці разумны сапраўды нагадаў крамлёўцам, што фашызм перамаглі менавіта агульнымі намаганнямі, што не пісалі тады абразлівых надпісаў пра Рузвельта — не да таго было. Можа відушчая Расія і зразумела — пара пакінуць стары воз накачкі нянавісцю свайго народа супраць Захаду і заняцца выратаваннем Айчыны!
Так зразумела штосьці Расія? Ага! Я вам цяпер распавяду, што яна зразумела.
У канцы палымянага звароту да свету, пакорлівыя сенатары пішуць заключную фразу: «Палітыка двайных стандартаў і аднабаковых санкцый аслабляе магчымасці міжнароднай супольнасці ў процістаянні тэрарызму».
Вось і ўсё! Вось дзеля чаго пісалася гэтая палымяная папера.
Хочаце, каб мы ўвайшлі ў вашу кампанію, — кажа Расія, — давайце, здымайце з нас санкцыі за Крым і Данбас! А то не ўвойдзем. І наогул, вашы санкцыі вас жа і саслабляюць.
Гібрыдны Савет Федэрацыі напісаў гібрыдны зварот да света.
Цікава, свет лох?