Вайсковыя шпіталі УС РФ — месца адпачынку «апалчэнцаў» пасля Данбаса

Вельмі часта з боку сепаратыстаў даводзіцца чуць, што ім няма дзе лекавацца і расійскі бок на іх не звяртае ўвагу. Але яны хітруюць: насамрэч «апалчэнцы» і расійскія вайскоўцы лекуюцца ў вайсковых шпіталях Расіі. Праўда не ўсе, а толькі некаторыя, якія здолелі выбіць сабе месца пад сонцам за сродкі расійскіх падаткаплацельшчыкаў.



9tgr6sfv6jh8663m45dsb66zsr3546rf.jpg

Мабыць, самым вядомым «параненым» з боку «сепаратыстаў» з’яўляецца расійскі танкіст Доржы Батамункуеў, якога ў данецкай больніцы наведваў асабіста Іосіф Кабзон. Апроч яго ў Данецку лекаваўся ягоны камандзір Спартак Тыпанаў, які таксама гарэў у танку:

125_1_1_1_2.jpg

Фотаздымкі параненых расейскіх кадравых вайскоўцаў удалося знайсці ў профілях мясцовых «апалчэнцаў». Вось данецкі сэпаратыст Андрэй Мудры («VK»), ён мясцовы і часта наведвае параненых таварышаў. Тут ён стаіць з групай параненых на фоне данецкай крамы «СпортМайстар» (вул.Арцёма, 147б), а фота зробленае ў Данецкай абласной траўматалагічнай бальніцы, вул.Арцёма, 106:

1_11.jpg

Неўзабаве той жа «сепаратыст» Андрэй Мудры атрымлівае раненне і пазуе з іншымі параненымі «сепаратыстамі», мажліва, праваруч мы бачым таго самага моцна абгарэлага Батамункуева:

310.jpg

А ў гэты час Тыпанаў перабіраецца лекавацца ў Піцер. Там ён выкладвае фотаздымак на тле ўваходу ў 442-й Вайсковы клінічны шпіталь МА РФ (філіял №14) у пасёлку Камянка, Ленінградскай вобласці:

49.jpg

Праз што вядомы пасёлак Камянка? Праз тое, што ён амаль не мае нічога грамадзянскага, ля яго раскватараваная 138-я гвардзейская асобная матастралковая брыгада (в/ч 02511). Таксама ў пасёлку знаходзіцца той самы 442-й вайсковы шпіталь. З славутасцяў у пасёлку варта адзначыць драўляную царкву. Менавіта ля яе і фатаграфуюцца амаль усе пацыенты шпіталю.

510.jpg

Тут расійскі вайсковец Тыпанаў і ўкраінскі сепаратыст Мудры каля той самай царкоўкі.

68.jpg

Магчыма, «сепаратыст» Мудры выпадкова трапіў у адзін шпіталь з Тыпанавым спярша ў Данецку, а потым і ў Камянцы? Аднак, гэта далёка не адзінкавы выпадак, калі «сепаратысты» Данбаса лекуюцца ў расійскіх вайсковых шпіталях. Вось Мікалай Пярвак з Марыўпалю. Напачатку году ён ваяваў супраць украінскай арміі ў Шырокіне, дзе і быў паранены.

Лекаваць траўму ён едзе ў… клініку вайсковай траўматалогіі і артапедыі імя Г.І.Турнэра ВМА ў Санкт-Пецярбург, вул. Боткінская, 13, дзе фатаграфуецца на падворку бальніцы на тле помніку таму самаму Турнэру:

69.jpg

Пасля аперацыі Пярвак едзе на рэабілітацыю ў вайсковы шпіталь у Камянцы. 

al.jpg

У шпіталі ён фатаграфуе і іншых «апалчэнцаў» з Данбаса, якіх лекуюць за грошы расійскіх падаткаплацельшчыкаў у вайсковых шпіталях РФ, у той час, як самі грамадзяне Расіі маюць вялікія праблемы ў атрыманні паслугаў у галіне аховы здароўя. Леваруч — расійскі тэрарыст Максім Фядулаў з Чалябінска (ён таксама зафіксаваны на фоне царквы ля шпіталю), а ў цэнтры мы можам пабачыць данецкага «сепаратыста» Аляксандра Лісавога.

87.jpg

Як бачым, Расія не толькі забяспечвае баявікоў зброяй, але і лекуе іх разам з сваімі кадравымі вайскоўцамі ў расійскіх шпіталях. РФ ужо звыклася спансаваць сусветны тэрарызм пад прыкрыццём інтэрнацыянальнага абавязку, але на вайне ў Данбасе мы гэта пабачылі асабліва выразна. Сістэма расійскай аховы здароўя таксама пастаўленая «ў ружжо» для дапамогі баявікам марыянеткавых крамлёўскіх рэспублік і грошы з расійскага бюджэту працягваюць выдаткоўвацца  на неабвешчаную вайну з Украінай.

Матэрыял да публікацыі падрыхтаваў Антон Палярны. Пераклад на беларускую мову — Дзяніс Івашын.InformNapalm.org.