У прытулку для бежанцаў затрыманы баявік ІГІЛ, які планаваў тэракты ў Швецыі

25-гадовы грамадзянін Ірака Мутар Мутанне Маджыд быў затрыманы ў прытулку для бежанцаў, які знаходзіцца ў падпарадкаванні шведскага Агенцтва па міграцыі, у горадзе Болідэн.  



norvey.jpg

Robert Granström/TT

Паліцыя Швецыі ў чацвер вечарам затрымала члена тэрарыстычнай групоўкі "Ісламская дзяржава", які планаваў тэракты ў краіне. Пра гэта паведамляе “Еўрапейская праўда” са спасылкай на The Local.se.

"Затрыманне прайшло спакойна, цяпер плануецца допыт", - гаворыцца ў паведамленні шведскай службы бяспекі Säpo.

Адзін са сведкаў затрымання паведаміў, што падазраваны спрабаваў схавацца на балконе, дзе яго і злавіла паліцыя.

Некалькі іншых жыхароў прытулку распавялі, што затрыманы жыў там усяго некалькі тыдняў.

Швецыя павысіла ўзровень тэрарыстычнай пагрозы да перадапошняга ўзроўню.

Вечарам 13 лістапада ў Парыжы пракацілася серыя тэрактаў, у выніку якіх загінулі 129 чалавек.