«Наша перамога ў нашых руках». Міхаіл Саакашвілі звярнуўся да сваіх прыхільнікаў з лістом з-за кратаў

Грузінскі палітык заклікаў грамадзянаў прыняць удзел у сённяшніх мясцовых выбарах, а затым абараняць вынікі галасавання. Ліст Саакашвілі апублікаваў гендырэктар тэлеканала Mtavari Arkhi і паплечнік Саакашвілі Ніка Гварамія.

3536838.jpg

«Мае дарагія паплечнікі і маё любімае грузінскае грамадства! — напісаў Міхаіл Саакашвілі. — 

Калі я пакінуў усё ў Кіеве і прыехаў, я ведаў, што з вялікай верагоднасцю мяне затрымаюць. Затрымаюць па цалкам сфабрыкаваных ілжывых прысудах, якія ў свой час былі вынесеныя, у тым ліку, па замове Пуціна. Ніводная краіна ў свеце не прызнае гэты прысуд, акрамя Расіі. Але я ўсё ж прыехаў, таму што веру ў сваю краіну і ў кожнага з вас.

Я вельмі хацеў бы папрасіць вас усіх прыйсці на выбарчыя ўчасткі, каб ні адзін голас не быў страчаны, і пасля гэтага мы ўсе разам павінны будзем абараняць вынікі рэферэндуму. Мая свабода і, што яшчэ больш важна, свабода Грузіі цалкам залежыць ад вашай актыўнасці і баяздольнасці ў бліжэйшыя дні. Ад гэтага таксама залежыць міжнародная падтрымка. Калі ласка, не сумнявайцеся і да канца верце, што наша перамога — у нашых руках. Я люблю вас. Верны вам Міхаіл Саакашвілі».

Міхаіл Саакашвілі напярэдадні ўпершыню за 8 гадоў вярнуўся на радзіму, дзе быў завочна прысуджаны сумарна да 9 гадоў турмы. Па словах грузінскага амбудсмена, былы лідар абвясціў галадоўку.

Паводле «Эха Москвы».