Мясцовыя выбары ў Грузіі: партыя Саакашвілі займае другое месца
Грузінскія тэлекампаніі публікуюць першыя вынікі экзіт-полаў па выніках выбараў у органы мясцовага самакіравання (партыйныя рэйтынгі), перадае «Эхо Кавказа».
Дадзеныя экзітполу, праведзенага кампаніяй IPSOS па замове тэлекампаніі «Мтавары» (па Тбілісі, 17:00)
«Грузінская мара» 38,6%«Адзіны нацыянальны рух» 33%«За Грузію» 7,6%«Гірчы – Больш свабоды» 4.8%«Лело» 4%«Для народа» 2%«Гірчы» 1.6%«Грамадзяне» 1.1%«Еўрапейская Грузія» 1%Лейбарысцкая партыя 1%«Альянс патрыётаў» 0.9%«Трэцяя сіла – Стратэгія Агмашэнебелі» 0.8%
Дадзеныя экзітполу, праведзенага кампаніяй Gorbi па замове тэлекампаніі «Імэдзі» (па ўсёй Грузіі, 18:00)
«Грузінская мара» 47.6%«Адзіны нацыянальны рух» 27.1%«За Грузію» 6.8%«Лело» 2.8%«Гірчы – Больш свабоды» 2.8%«Еўрапейская Грузія» 2.6%Лейбарысцкая партыя 1.8%«Альянс патрыётаў» 1.6%«Трэцяя сіла – Стратэгія Агмашэнебелі» 1.3%«Грамадзяне» 1%«Гірчы» 0.9%Іншыя партыі 3.7%
Заснаваны былым прэзідэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі «Адзіны нацыянальны рух», як вынікае з рэйтынгаў, займае другое месца. Напярэдані яго лідары заяўлялі, што перамогуць на выбарах і вызваляць з турмы Саакашвілі.
Сам Саакашвілі раніцай 1 кастрычніка паведаміў, што вярнуўся ў Грузію, дзе ён асуджаны паводле некалькіх крымінальных справаў да турэмнага зняволення. Вечарам 1 кастрычніка Міхаіл Саакашвілі быў затрыманы і змешчаны ў турму.
Радыё Свабода