Новы міністр абароны Украіны: «Пераможны парад абавязкова будзе ва ўкраінскім Севастопалі»

Вярхоўная Рада падтрымала кандыдатуру генерал-палкоўніка Валерыя Гелетэя міністрам абароны Украіны. За адпаведны праект пастановы, пададзены прэзідэнтам, прагаласавала 260 народных дэпутатаў.



ministr_abarony.jpg

Пасля галасавання новапрызначаны кіраўнік ведамства прынёс прысягу. У ходзе прысягі ён паабяцаў, што наступны ваенны парад пройдзе ў Севастопалі. Прадстаўляючы кандыдатуру Гелетея ў Радзе, Парашэнка удакладніў, што ён мае ваенны вопыт. 
«Ён мае вопыт і сам ваяваў», — удакладніў кіраўнік дзяржавы, выказаўшы надзею, што гэта дапаможа генерал-палкоўніку эфектыўна справіцца з пастаўленымі задачамі ў складаны для краіны час.

censor.net.ua