Палкоўніка Нацгвардыі Украіны выкралі невядомыя
У Нацыянальнай гвардыі пацвердзілі , што невядомыя захапілі начальніка упраўлення Усходняга аператыўна-тэрытарыяльнага аб'яднання Юрыя Лебедзя, часовага в. а. начальніка ўпраўлення Усходняга аператыўна-тэрытарыяльнага аб'яднання.
Юры Лебедзь
"12 траўня ўвечары калі в.а. начальніка ўпраўлення Усходняга аператыўна - тэрытарыяльнага аб'яднання палкоўнік Юрый Лебедзь вяртаўся дадому са службы, невядомыя ўзброеныя людзі з
ужываннем сілы захапілі вайскоўца. Зараз праваахоўнымі органамі праводзяцца аператыўна - следчыя дзеянні", — паведамілі ў прэс - службе ведамства .
Па інфармацыі СМІ, падчас акупацыі Крыму Лебедзь кіраваў палком спецыяльнага прызначэння Унутраных войскаў МУС на паўвостраве. Пасля анексіі Крыма адмовіўся прымаць грамадзянства Расіі.
Паводле news.liga.net