Папа Рымскі заклікаў усе краіны адмовіцца ад выкапнёвага паліва

Кіраўнік Каталіцкай царквы заклікаў свет рашуча процідзейнічаць змене клімату, і ў прыватнасці — адмовіцца ад выкапнёвага паліва.

Папа Рымскі Францыск заклікае супрацьстаяць змене клімату. Фота: vaticannews.va

Папа Рымскі Францыск заклікае супрацьстаяць змене клімату. Фота: vaticannews.va

Папа Рымскі Францыск заклікаў урады краін свету рашуча супрацьстаяць зменам клімату. І сярод іншых мераў кіраўнік Касцёла прапанаваў адмовіцца ад выкапнёвага паліва. Адпаведную заяву ён апублікаваў 1 верасня.

Папа Рымскі таксама абвясціў пра пачатак некалькіх тыдняў малітвы для хрысціян, каб прыцягнуць увагу да праблемы забруджвання і выкарыстання прыродных рэсурсаў.

"Кіраўнік рымска-каталіцкай царквы выказаў пажаданне, каб людзі больш задумваліся наконт "разважлівых або шкодных" штодзённых рашэнняў адносна спажывання і "эгацэнтрычнага" стаўлення да сусвету", — гаворыцца ў паведамленні.

У заяве Францыска таксама згадваецца саміт ААН па захаванні клімату, які павінен адбыцца 23 верасня ў Нью-Ёрку.

На яго думку, гэта падзея з'яўляецца магчымасцю для ўрадаў "ўзяць на сябе адказнасць і паказаць палітычную волю да рашучых мераў", каб як мага хутчэй дасягнуць нулявой адзнакі выкідаў парніковых газаў і абмежаваць павышэнне сярэдняй тэмпературы па планеце. Такое абмежаванне прадугледжана ў Парыжскім кліматычным пагадненні 2015 года.

Пантыфік назваў забруджванне, доўгае выкарыстанне выкапнёвага паліва, інтэнсіўную сельскагаспадарчую эксплуатацыю і абязлесення сярод найбуйнейшых прычын глабальнага пацяплення.

Нагадаем, раней у ААН абвясцілі надзвычайную кліматычную сітуацыю. Узровень канцэнтрацыі вуглякіслага газу ў атмасферы дасягнуў найвышэйшай пазнакі за ўсю гісторыю чалавецтва. Тэмпы пацяплення на Зямлі цяпер самыя высокія за 2000 гадоў. На планеце адбываюцца кліматычныя змены, прынцыпова адрозныя ад зменаў на працягу апошніх двух тысяч гадоў.

Паводле korrespondent.net