Парламент Іспаніі адхіліў прапанову аб правядзенні рэферэндуму ў Каталоніі
Чальцы іспанскага парламента большасцю галасоў адхілілі прапанову рэгіянальнай Асамблеі Каталоніі правесці ў лістападзе рэферэндум аб незалежнасці аўтаномнай вобласці.

Як перадае BBC, толькі 47 парламентарыяў з амаль 300 падтрымалі правядзенне плебісцыту.
Пасля галасавання кіраўнік Каталоніі Артур Мас заявіў, што будзе шукаць іншыя законны механізмы арганізацыі рэферэндуму.
Раней Канстытуцыйны суд Іспаніі пастанавіў, што запланаваны на 9 лістапада рэферэндум аб незалежнасці рэгіёна супярэчыць Асноўнаму закону краіны.
У снежні 2013 Іспанскі ўрад прыняў рашэнне заблакаваць планы Барселоны.
Паводле interfax.com.ua