Пётр Парашэнка падпісаў закон аб дэкамунізацыі

Дакумент забараняе савецкую сімволіку, асуджае камуністычны рэжым, адкрывае архівы савецкіх спецслужбаў.



zaboroneno.jpg

Прэзідэнт Украіны падпісаў чатыры закона, у прыватнасці "Аб асуджэнні камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага (нацысцкага) таталітарных рэжымаў ва Украіне і забароне прапаганды іх сімволікі". Акрамя таго, былі падпісаны законы "Аб доступе да архіваў рэпрэсіўных органаў камуністычнага таталітарнага рэжыму 1917 - 1991 гадоў"; "Аб увекавечанні перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 1939 - 1945 гадоў" і "Аб прававым статусе і памяці змагароў за незалежнасць Украіны ў ХХ стагоддзі".
Дакументамі забараняецца савецкая сімволіка, асуджаецца камуністычны рэжым, адкрываюцца архівы савецкіх спецслужбаў і прызнаюцца барацьбітамі за незалежнасць Украіны УПА і іншыя арганізацыі.
Гэтыя законы былі прынятыя народнымі дэпутатамі на ранішнім пасяджэнні Вярхоўнай Рады 9 красавіка 2015 года большасцю галасоў.
"Падпісваючы ўказаныя законы, Парашэнка заявіў, што ў бліжэйшы час у Вярхоўную Раду будзе пададзены праект закона, накіраваны на ўдасканаленне нормы аб адказнасці за парушэнне закона аб статусе змагароў за незалежнасць Украіны ў ХХ стагоддзі", - паведаміла прэс-служба прэзідэнта.
Згодна з інфармацыяй, законапраектам, які ініцыяваў Парашэнка, прапануецца ліквідаваць калізіі, якія могуць быць выкарыстаны для злоўжывання нормамі заканадаўства, парушэння правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, у прыватнасці ў частцы свабоды навуковых даследаванняў і міжнароднага супрацоўніцтва і дыялогу.
УНІАН