Польшча абвясціла прыём заявак на стыпендыю для маладых творцаў

Нацыянальны цэнтр культуры ў Варшаве аб’яўляе набор на XVIII конкурс (на 2019 год) стыпендыяльнай праграмы Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча «Gaude Polonia».


Праграма «Gaude Polonia» прызначана для маладых творцаў і перакладчыкаў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.


gp_2018.jpg


Курс навучання ў Польшчы пачнецца 1 лютага і будзе доўжыцца да 31 ліпеня 2019 года. Набор удзельнікаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове. Кандыдаты павінны валодаць польскай мовай на базавым узроўні.Заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка 2018 года.

Неабходныя дакументы:заяўка на атрыманне стыпендыі;мінімум 2 рэкамендацыі ад вядомых у абранай галіне дзейнасці творцаў;партфоліа ў папяровым ці электронным выглядзе.

Заяву на ўдзел можна падаць праз Польскі Інстытут Мінску (Мінск, вул. Валадарскага, 6) або непасрэдна ў Нацыянальны цэнтр культуры ў Варшаве (01-231 Варшава, вул. Плоцка, 13).

Падрабязная інфармацыя аб Праграме, умовах удзелу і бланкі анкет на старонцы.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у Нацыянальным цэнтры культуры ў Варшаве (тэл. +4822 3509530, e-mail: bberdychowska@nck.pl), а таксама ў Польскім Інстытуце ў Мінску (тэл. +37517 2006378, 2009581).