Праз расійскую пагрозу Фінляндыя змяніла маршруты палётаў грамадзянскай авіяцыі

Авіядыспетчары Фінляндыі часова змянілі траекторыю палётаў пасажырскіх лайнераў праз актыўнасць расійскіх вайсковых самалётаў, якія былі зафіксаваныя ў сераду над Балтыйскім морам.



finair.jpg

Пра гэта паведамляе фінская тэлерадыёкампанія Yle.
Фінскія вайскоўцы ў сераду зафіксавалі на радарах расійскія самалёты над Балтыкай паміж Калінінградам і Расіяй.
«Рух грамадзянскіх судоў былі перанакіраваны далей ад расейскіх самалётаў, паколькі самалёты перасоўваліся з адключанымі транспондарамі», — сказаў дырэктар фінскага агенцтва транспартнай бяспекі Пэкі Хенту.
Хенту адзначыў, што пагрозы пасажырскім самалётам не ўзнікла, бо грамадзянскія і вайсковыя дыспетчары своечасова зрэагавалі на гэты інцыдэнт.
У сваю чаргу, Швецыя заявіла, што ёй удалося прадухіліць сутыкненне пасажырскага лайнера з расійскім знішчальнікам, які таксама ляцеў з адключаным транспондарам.
Міністр абароны Польшчы назваў актыўнасць расійскіх войскаў у Балтыцы беспрэцэдэнтнай.
У НАТА заяўлялі, што знішчальнікі альянсу з пачатку года больш за 400 разоў падымаліся ў паветра з прычыны дзеянняў расійскай авіяцыі.
nn.by