Прэм'ер Канады абяцае мігрантам «строгую» праверку

Канада спрабуе справіцца з беспрэцэдэнтнай колькасцю гаіцян, што просяць прытулку.

630_360_1502391424_8847.jpg

У Канадзе амаль у два разы вырасла колькасць ахвочых атрымаць прытулак. Таму Канада будзе ўважліва правяраць кожнага мігранта, які спрабуе атрымаць статус бежанца ў краіне. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо, паведамляе Укрінфарм.

"Я б хацеў звярнуцца непасрэдна да кожнага, хто просіць прытулку: нагадваю, што незаконнае перасячэнне мяжы не дае вам пераваг. Нашы правілы, прынцыпы і законы будуць ужытыя да кожнага", — сказаў Трудо.

Ён падкрэсліў, што міграцыйны працэс у Канадзе прадугледжвае строгую праверку кожнага заяўніка.

Трудо нагадаў, што Канада цяпер спрабуе справіцца з беспрэцэдэнтнай колькасцю гаіцян, што просяць прытулку, і паабяцаў кожнаму з іх справядлівую, але строгую праверку перад прадастаўленнем або адхіленнем статусу.

Паводле korrespondent.net