Прэзідэнт Польшчы сустрэўся з беларусамі ў беларускім ліцэі Бельска-Падляска

Па запрашэнню беларускай меншасці Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда наведаў Бельск-Падляскі, у якім гістарычна пражывае шмат беларусаў, і сустрэўся з прадстаўнікамі беларускай меншасці ў II Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай выкладання імя Б. Тарашкевіча. Размова тычылася ў тым ліку становішча беларусаў у Польшчы ў кантэксце падзей на Беларусі.

Анджэй Дуда

Анджэй Дуда

У сваёй прамове перад спатканнем з беларускай меншасцю ён адзначыў: «Чыніцца шмат дзеянняў, каб пасварыць польскі і беларускі народы. Я лічу, што вялікая задача прэзідэнта Польшчы – супрацьдзейнічаць падобнага роду спробам».

3_364_logo.jpg

2_403_logo.jpg


Падчас свайго візіту на Падляшша Анджэй Дуда наведаў праваслаўны манастыр Святых Марфы і Марыі на Святой гары Грабарцы, а затым вёску Заляшаны, якая ў 1946 годзе была спаленая атрадам Рамуальда Райса«Бурага», дзе былі расстраляныя і загінулі ад 16 мясцовых праваслаўных жыхароў беларускага паходжання. Прэзідэнт Польшчы ўсклаў вянок пад крыжам у памяць аб трагічных падзеях і аддаў ім пашану.

4_350_logo.jpg

5_324_logo.jpg


Затым ён паехаў у Бельск-Падляскі, дзе наведаў II Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай выкладання імя Браніслава Тарашкевіча, у якім сустрэўся з вучнямі і настаўнікамі, а таксама з прадстаўнікамі беларускай меншасці ў Польшчы. Размова тычылася бягучай сітуацыі ў Беларусі. Там ён сустрэўся са студэнтамі, настаўнікамі, а таксама з беларускай суполкай, на якой выказаўся, што: «Падляшша гэта асаблівы рэгіён Рэчы Паспалітай, дзе змешваліся культуры, жылі людзі розных канфесій. Асаблівае месца, якое ў нейкім аспекце да гэтага часу нагадвае былую Рэч Паспалітую абодвух народаў. Я б зацеў, каб усе ўмелі шанаваць і паважаць гэты шматнацыянальны аспект – аспект агульнага суседства. Я рады, што сёння разам з супольнасцю гэтага рэгіёну змог схіліць галаву ў тых месцах, якія важныя для яе. Гэтаму служы мой візіт».

6_221_logo.jpg


Таксама Анджэй Дуда падкрэсліў: «Шмат дзеянняў праводзіцца для таго, каб пасварыць нашы супольнасці і народы, але мы ўсе разам з’яўляемся грамадзянамі адной Рэчы Паспалітай, і я б вельмі хацеў, каб мы гэтага не дапусцілі. Я лічу вялікай задачай Прэзідэнта Польшчы, каб супрацьдзейнічаць такога роду спробам».

7_150_logo.jpg


У размове са СМІ перад сустрэчай з беларусамі Прэзідэнт Анджэй Дуда таксама нагадаў, што ў мінулую пятніцу ён сустрэўся ў Варшаве з лідарам беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай і трыма прадстаўнікамі польскай меншасці ў Беларусі, якія апошнім часам былі затрыманыя і знаходзіліся ў беларускім СІЗА, але дзякуючы намаганням былі вызваленыя і ад 25 траўня знаходзяцца ў Польшчы. Пытанне ж наконт нядаўняга каментарыя ў Твітары ад віцэмаршалка Сейма Рычарда Цярлецкага пра лідара беларускай апазіцыі Святлану Ціханоўскую Прэзідэнт пакуль пакінуў без адказу.