Прэзідэнт Польшчы ўшанаваў памяць загіблых беларусаў

Пра гэта піша Белсат.

screenshot_2021_06_07_at_17.21.58_720.png

Прэзідэнт Польшчы ўшанаваў памяць загіблых беларусаў.
Анджэй Дуда ўсклаў вянок і памаліўся каля крыжа памяці аб загінулых жыхарах вёскі Заляшаны на Падляшшы ў 1946 годзе.
«Месца, якое адзначанае пакутамі і смерцю беларусаў, якія жылі ў Рэчы Паспалітай, нявінных жанчын і дзяцей», – падкрэсліў прэзідэнт.
Прэзідэнт нагадаў, што ў мінулую пятніцу сустракаўся з лідарам беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай і прадстаўнікамі польскай меншасці ў Беларусі. Падчас сустрэчы абмеркавалі агульная сітуацыю ў Беларусі і праблемы палякаў, якія там пражываюць.
Анджэй Дуда падкрэсліў, што няма сумненняў у тым, што палякі і беларусы, нягледзячы на розніцы, ствараюць адзіную супольнасць.