Рада бяспекі ААН аднагалосна ўвяла новыя санкцыі супраць КНДР
Рэзалюцыя з асуджэннем КНДР была прынята ў сувязі з нядаўнім запускам балістычнай ракеты.
Культ асобы Кім Ір Сэна ў КНДР / polit.ru
Рэзалюцыя прадугледжвае самы жорсткі за апошнія два дзесяцігоддзі рэжым санкцый у дачыненні да Паўночнай Карэі.
Ўводзіцца забарона на экспарт з краіны вугалю, жалеза і жалезнай руды, золата і рэдказямельных мінералаў. Таксама забараняюцца пастаўкі ў краіну авіяцыйнага і ракетнага паліва, лёгкага стралковага ўзбраення і прадметаў раскошы.
Рэзалюцыя абавязвае краіны, якія ўваходзяць у ААН, праводзіць інспекцыю ўсіх судоў, што накіроўваюцца ў КНДР і з яе на прадмет наяўнасці незаконных тавараў.
Таксама краіны абавязваюцца высылаць паўночнакарэйскіх дыпламатаў, абвінавачаных у незаконнай дзейнасці.
Рахункі Паўночнай Карэі будуць замарожаны, акрамя таго, ўводзяцца персанальныя санкцыі ў дачыненні да паўночнакарэйскіх чыноўнікаў і кампаній.
Паводле polit.ru