Расія можа спыніць пастаўкі газу ЕС зімой

Газпром у апошнія дні рэзка скараціў пастаўкі газу ў Еўропу. Эксперты лічаць, што зімой пастаўкі могуць цалкам спыніць. Таму ў Еўропе вяртаюцца да выкарыстання вугалю з-за недахопу газу.

2745094.jpg

Расія будучай зімой можа цалкам спыніць пастаўкі газу ў Еўропу, лічыць кіраўнік Міжнароднага энергетычнага агенцтва Фаціх Бірал. Аб сітуацыі ў энергетыцы на фоне вайны ва Украіне ён распавёў у інтэрв'ю Financial Times.

"Еўропа павінна быць гатовая на выпадак, калі расійскі газ будзе цалкам адключаны. Чым бліжэй да зімы, тым больш разумеем намеры Расіі", — сказаў ён.

Бірал мяркуе, што РФ скараціла пастаўкі газу апошнім часам, каб не даць еўрапейцам запоўніць іх газавыя сховішчы і павялічыць свае рычагі ўплыву ў зімовыя месяцы.

У сувязі з гэтым ён заклікае ўлады ЕС прыняць меры па змяншэнню попыту на газ і захаваць працу старых атамных электрастанцый, якія планавалі адключыць.

"Надзвычайныя меры, прынятыя еўрапейскімі краінамі на гэтым тыдні для памяншэння попыту на газ, такія як запуск старых вугальных электрастанцый, былі апраўданыя маштабамі крызісу, нягледзячы на асцярогі росту выкідаў вугляроду", — дадаў Бірал.

Паводле korrespondent.net