Вялікабрытанія адмовіла ў візах расійскай дэлегацыі для ўдзелу ў сесіі ПА АБСЕ
Брытанія адмовіла расійскай дэлегацыі ў атрыманні віз для ўдзелу ў ліпеньскай сесіі Парламенцкай асамблеі (ПА) АБСЕ, паведаміў першы намеснік кіраўніка камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Уладзімір Джабараў.
Як растлумачыў Джабараў, усе чальцы расійскай дэлегацыі знаходзяцца ў санкцыйным спісе Вялікабрытаніі. З улікам гэтага, паводле яго слоў, яны «своечасова запыталі кіраўніцтва Асамблеі, а таксама МЗС Расіі прапрацаваць і вырашыць пытанне аб прадастаўленні брытанскім бокам гарантый выдачы нашым парламентарыям уязных віз у Вялікабрытанію для ўдзелу ў гэтым найважнейшым міжпарламенцкім мерапрыемстве».
«Намі атрыманы па сутнасці абуральны адказ аб тым, што ўрад Вялікабрытаніі — даслоўна — не можа выдаць візы чальцам расійскай дэлегацыі ў ПА АБСЕ з якой бы мэтай яны ні наведвалі краіну» — цытуе яго АФН са спасылкай на Інтэрфакс.
29-я штогадовая сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ адбудзецца ў Бірмінгеме 2-6 ліпеня 2022 года.
Джабараў выказаў здагадку, што падчас сесіі асамблеі можа быць пастаўлена пытанне аб выключэнні расійскай дэлегацыі са складу ПА АБСЕ.
11 сакавіка МЗС Вялікабрытаніі ўвёў санкцыі ў дачыненні да 386 дэпутатаў Дзярждумы за прызнанне незалежнасці самаабвешчаных ДНР і ЛНР, адзначыўшы, што гэта стала падставай для пачатку вайны ва Украіне.