Чэхія не будзе выдаваць беларусам візы да сакавіка 2023 года

Урад Чэхіі 22 чэрвеня ўхваліў прапанову МЗС аб нявыдачы беларусам і расіянам візаў і віду на жыхарства. Выдача віз і ВНЖ была спыненая адразу пасля пачатку ваеннай аперацыі на Украіне. Выключэнне зроблена толькі для гуманітарных віз.

Фота Depositphotos

Фота Depositphotos

З 5 сакавіка Чэхія абмежавала выдачу віз беларусам і расіянам у сувязі з пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне, адзначае РБК. Цяпер яны працягнулі гэтую меру на год.

Міністэрства замежных спраў краіны патлумачыла ініцыятыву неабходнасцю «абараніць знешнепалітычныя інтарэсы Чэхіі» на фоне вайны ва Украіне, якую «падтрымлівае Рэспубліка Беларусь».

Аднак закон дазваляе падаўжаць ўжо наяўныя віды на жыхарства і атрымліваць візы для ўз'яднання сям'і.

Новыя абмежаванні не распаўсюджваюцца на выпадкі, калі «знаходжанне заяўніка адпавядае інтарэсам Чэшскай Рэспублікі», калі гэта пацверджана МЗС краіны.