Расія пусціла цягнікі ў абыход Украіны

Цягнікі далёкага накіравання расійскай кампаніі «РЖД» ад 11 снежня курсіруюць да паўднёвых рэгіёнаў РФ па новым маршруце ў абыход Украіны. Як паведаміў міністр транспарту РФ Максім Сакалоў, гэта стала магчымым пасля ўвядзення ў эксплуатацыю новай чыгуначнай каляіны Жураўкоў-Мілерава.

Ілюстрацыйнае фота, TVC.ru, Андрэй Гуцкоў

Ілюстрацыйнае фота, TVC.ru, Андрэй Гуцкоў

Гаворка ідзе пра 62 пары пасажырскіх цягнікоў і 30 грузавых цягнікоў, паведамляе tsn.ua.
Магістраль Жураўкоў-Мілерава даўжынёй 137 км стала часткай хуткаснага чыгуначнага ходу, які злучае Цэнтральную Расію з Чарнаморскім узбярэжжам. Максімальная хуткасць руху грузавых цягнікоў тут складзе 90 км/г, пасажырскіх — 140 км/г.
У сваю чаргу міністр інфраструктуры Украіны Уладзімір Емяльян павітаў такі крок расіян.
"Я такі крок абсалютна вітаю, хай ездзяць дзе заўгодна, акрамя Украіны. Ніякіх наступстваў няма, наадварот — зніжаецца рызыка любых тэрарыстычных актаў", — заявіў ён у эфіры 112 UA.
У той жа час, экс-кіраўнік "Укрзализныци" Аляксандр Заўгародні адзначыў, што новаўвядзенне не даставіць Украіне ніякіх негатыўных наступстваў, бо новая ветка праходзіць на мяжы паміж краінамі і ніколі не была ў эксплуатацыі айчыннай кампаніі.