Санкцыі ЕС супраць новых асобаў з "чорнага" спісу ўступяць у сілу ўжо сёння
Замарожванне актываў закране яшчэ 13 чалавек і дзве кампаніі, паведамляе tsn.ua.

Савет Еўрасаюза прыняў рашэнне аб уключэнні ў спіс асобаў, супраць якіх ўжывуць санкцыі, яшчэ 13 чалавек і дзве кампаніі — абмежаванне ўступіць у сілу ўжо сёння.
Сёння ЕС замарозіць актывы яшчэ 13 чалавек і забароніць ім ўезд на сваю тэрыторыю ў рамках "другой хвалі" санкцый, накіраваных супраць людзей, якія маюць дачыненне да крызісу ў Украіне. Акрамя таго, прадстаўнікі ЕС замарозяць актывы дзвюх кампаній у Крыме і Севастопалі.
"Прававыя дакументы са спісам фізічных і юрыдычных асоб будуць апублікаваныя ў Афіцыйным часопіса ЕС сёння і ўступяць у сілу ў гэты ж час", — падкрэслілі ў Савеце Еўрасаюза.