СБУ паказала відэа прызнанняў расійскіх салдат тэрміновай службы, якія ваююць на Данбасе

СБУ абнародавала чарговы відэадоказ прысутнасці салдат РФ на Данбасе. У прыватнасці, кіраўнік следчага ўпраўлення СБУ Васіль Воўк падчас брыфінгу прадэманстраваў відэа, атрыманае ўкраінскімі спецслужбамі ад байцоў батальёна "Данбас".



384676953.jpg

Расійскія салдаты тэрміновай службы

Байцы захапілі групу расійскіх салдат тэрміновай службы ў палон каля Ілавайска ў жніўні 2014 года.

На апублікаваным відэазапісе — гутарка аднаго з украінскіх байцоў з чатырма расійскімі салдатамі тэрміновай службы, якія "зліваюць" інфармацыю аб сваіх ваенных злучэннях. У прыватнасці, расійскія салдаты прызналіся на камеру, што яны служаць у Расіі, а менавіта ў 6-й асобнай танкавай брыгадзе Заходняй ваеннай акругі в/ч 54096 і ў 31-й дэсантна-штурмавой брыгадзе в/ч 73612.

Раней паведамлялася, што СБУ ўжо назбірала тры тамы сведчанняў пра злачынствы баевікоў для Гаагі.

tsn.ua