Серыя бомбавых трывог у Чэхіі

Чэшская паліцыя эвакуіравала людзей з галоўных вакзалаў у Празе і Плзне.

Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com


Чэшская паліцыя эвакуіравала людзей з галоўных вакзалаў у Празе і Плзне, а таксама ў некалькіх гарадскіх установах у Пардубіцы. Службы атрымалі паведамленні, што ва ўсіх гэтых месцах падкладзеныя бомбы.
Ананімныя тэлефонныя званкі аб тым, што ў некалькіх пардубіцкіх офісах знаходзяцца выбухоўкі, паліцыя атрымала каля 9 гадзіны раніцы. Ананімная асоба толькі сказала, што бомба знаходзіцца ў будынку гарадскіх уладаў.
Паколькі гарадская ратуша месціцца ў некалькіх будынках, функцыянеры распачалі эвакуацыю ўсіх памяшканняў. Чыноўнікаў адправілі дадому і забаранілі вяртацца на працу да канца дня.
Прыблізна ў гэтым жа самым часе з'явілася ананімная інфармацыя аб выбухоўках, якія нібыта знаходзіцца на чыгуначных вакзалах у Пардубіцы, Плзне і ў Празе. Бомбы нібыта падкладзеныя таксама ў пражскай ратушы.
Паліцыя падазрае, што аўтарам званкоў з'яўляецца адна асоба. Функцыянеры працуюць у больш за дзесяці месцах на тэрыторыі цэлай краіны.
www.radyjo.net